Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мяняецца час і мяняюцца людзі… Што-ж, бязвольныя, слабыя… — нявыразна выказаўся ён.

Юста нічога не адказала, думаючы, што брат будзе гаварыць далей. Але, пачакаўшы хвілін колькі, яна загаварыла а другім.

— Мо’ ты есьці хочаш, Сідор? Мо’ зьбіраешся пайсьці куды, дык кажы. Павячэраем удваіх. Юркі чакаць ня будзем, горліца яго бяры…

— Так, я ўмовіўся быць у Марылі Слоевай… Там у яе зборня, ці што!

— Так, гэта-ж там зьбіраюцца ўсе вікураўскія інтэлігенты, як на іх кажуць, — паясьніла Юста і тут-жа дабавіла:

— Ну, дык я табе выму вячэраць ды йдзі.

— Ня варта, не клапаціся, — паспробаваў адгаварыцца Сідор, але Юста не далася далей спрачацца, а пасьпешна прыгатавала вячэру і ўбрала стол.

— Садзіся! Навошта тыя цэрамоніі!

Сідор усеўся за стол і прыняўся вячэраць.


III

Павячэраўшы, Сідор зразу адзеўся і сабраўся йсьці.

— Ты ўжо, Юста, не засоўвай дзьвярэй, хоць я спазьнюся, — папрасіў ён сястры, выходзячы з хаты.

— Ня бойся, не астанешся начаваць на дварэ, — пажартавала Юста. — Вось калі й засунуты будуць дзьверы, дык ты працягні ў ваконца руку, абмацай вяроўку й адчыніш.

— Добра… Адно была-б вяроўка.

Юста правяла брата ў двор і паказала яму ўсю сьмікалку з засаўкаю дзьвярэй.

— Ідзі гуляй з богам, — пажычыла яна Сідору.

Адказаўшы «дзякуй», Сідор пайшоў з двара. Да Слояў дарогу ён ведаў добра, як наогул добра ведаў амаль ня кожную мясьціну Вікураў. Але, пусьціўшыся йсьці, ён сьпярша не выясьніў перад сабою яскравага жаданьня няйначай рабіць гэта. Штосьці — ён пакуль ня цяміў — трохі асту-