Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

міжвольна падаўся да партабака ўсім целам і нясьмела двума пальцамі выняў пахучую надушаную папяросу.

— Бач, яшчэ маеш… Ня тое, як мы тут… Самасейку глумім.

— Да гэтага пакуль яшчэ не дайшло. І думаю, ня дойдзе. Трэба меркаваць, дарагі, каб не апынуцца пад абсацам гэтага тыпу… Вось трымаюся сяк-так. І не скажу, каб давялося цярпець, як другім…

— А цікава, бок, ты дзе цяперака ўстрэмлен? — пацікавіўся Андрэй.

— У прадкоме ў Проўску.

— Даўно ўжо?

— Ды вось амаль не паўтары гады… Ці-ж ты не атрымаў майго ліста? Я-ж паведамляў цябе аб гэтым… Як вышаў з асьветы, дык зразу й паступіў у прадком… І, знаеш, павязло: устроіўся добра. Ну, а ты тут?

— Як бачыш, усё тут. Важдаюся, брат, са шкрабамі ды з мяшчанамі. Па вушы працы. І, прызнацца, цікавай працы.

— Ай, кінь ужо ты з яе цікавасцю: я ведаю яе! Перанёс на сабе і трудавыя школы, і двух-ступянёўку, і… беларусізацыю… Пачуў увесь смак…

— Таварыш Камель, — перабіў Браварку якісь мешчанін, не падыходзячы блізка да стала.

— А што, дзядзька?

— Вы там, таварыш, наказвалі, каб я зашоў да вас наконт майго хлопца. Вось я й прышоў. Вы, калі ласка, дазвольце вам усё разьясьніць…

— Нічога, дзядзька… Я ўжо ўсё ўладзіў: я зазываў да сябе настаўніка й наказаў яму, каб другі раз ён без саюзу так не рабіў. Нічога, будзьце супакойны — справа залатвена.

— Дзякую, таварыш. Вельмі дзякую, а то мне столькі клопату паддаў ён, што…

Андрэй матнуў рукою і селянін замоўк, схінуўся перад ім і завярнуўся ад стала.

— Вось гэта табе цікава? — пасьмяяўся Сідор. — Ня ведаю, хіба ты зьмяніўся, а як судзіць паранейшаму — то