Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пайшоў за харчамі й грашамі на дарогу. Дзеля гэтага таксама змарнаваў каля трох гадзін. Утаміўся, аслаб, пазлаваў на многіх і з многімі паагрызаўся.

Пасьля свайго назначэньня Платон яшчэ шчырэй пачаў глядзець на абавязкі рэволюцыянэра і каразьлівей адносіцца да іх. Калі раніцай ён і мог дапусьціць некаторую нясьпешнасьць, то цяпер яму кожная хвіліна, кожны міг важыліся на кошт золата. Чакаючы подпісу мандату ў канцылярыі камітэту ці просячы выдачы харчоў, гневаўся на кожнага таварыша, хто не па ягонаму варушыўся за работаю. Дынамічнасьць, рухавасьць, якія даходзілі ў яго да нэрвовасьці. Платон хацеў-бы перадаць кожнаму, з кім даводзілася яму мець справу. Ён разьлічваў ноччу, што яму прыдзецца патраціць на выбарку дакумантаў і ўсяго іншага для камандзіроўкі, ну, гадзін дзьве — ня болей. А тут аказалася страта цэлага дню! Гэта вельмі яго абурыла. Платон не хацеў супакоіцца і казаў сам сабе: «Ну, я ня так наладжу работу ў сябе! Яна пойдзе ў маім ведамстве, як машына. Дзе што намерыцца мітрэнжыць яе ход — тое выпеку агнём. Тут мусіць быць рэволюцыйная рашучасьць»…

Гэту сваю самаўцеху Платон пераліў у настойную рашучасьць, калі выведаў на станцыі чыгункі, што прапусьціў цягнік, з якім меўся ехаць. Ён адыйшоў з эшалонам чырвонаармейцаў якраз у той час, калі Платон тырчэў за харчамі. «Навошта яны мне былі» — наракнуў Платон сам на сябе. «Гэта-ж — ах! — шкурніцтвам пахне! Нельга мне гэтага… дараваць… Сказаць сорамна! Там кожная хвіліна дзесяткі жыцьцяў каштуе, а я тут за кавалак хлеба й фунт цукру дні трачу. Навошта ўсё гэта? Нашто тая валакіта? два дні чакаць! Два дні — гэта-ж вечнасьць… Ці-ж магчыма іх так карысна ўжыць, як то-б я зрабіў у Горадні?»

Ад ахапіўшай яго зласьлівасьці Платон ня мог крануцца з месца і з гадзіну стаяў на станцыі. Глядзеў то ў адзін, то ў другі канец чыгункі, кідаў узрокі за лес, за горы, зьмяраў запасныя пуці — усё шукаючы цягніка, ці хоць-бы дыму, як-б сьведчыў, што гэты цягнік дзе-кольвечы га-