Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII

У павеце Платон дастаў назначэньне ў Горадню. Некалькі разоў камітэт партыі абгаварваў яго кандыдатуру, то мерачыся даць працу ў валасным размаху, то ў павятовым. Перш пастанавіў паслаць Платона ў Слонім, разам з Лукашом, а пасьля гэта перарашыў і спыніўся на Горадні. Недастача работнікаў і вялікая патрэба ў іх заставілі камітэт пашкадаваць Платона для павету. Ды к гэтаму яшчэ прывёзшы яго таварыш даў пахвальны водзыў аб Платоне, як разумным чалавеку і, галоўнае, як шчырым рэволюцыянэры, падданым комунізму таварышу.

Атрымаўшы гэта назначэньне на другі дзень па прыезьдзе ў павет, Платон быў вельмі палішчаны гэтым высокім давер’ем да сябе з боку вышэйшае ўстановы партыі. Думкі й клопат аб хворай мацеры, з якімі ён выяжджаў і аб чым нясупынна паведваў ехаўшым з ім таварышом, разрэдзіліся, аслабелі ў сваёй натужнасьці, і пачалі згладжвацца. Платону сталі малявацца розныя пляны яго наступнай работы, заразіліся вялікія казачныя самазаданьні. Горадня, з губэрскім размахам работы, новая, амаль непачатая глеба для рэволюцыйнага будаўніцтва, самы характар яго ў гарадзкіх абставінах — узьнімалі Платона да натхненьня. Ужо ня было ніякага сумненьня ў сваіх сілах і здольнасьці. Шырокае поле абяцала выявіцца ўсёй яго шчырасьці, усяму пэнту й гарачнасьці, для якіх малы быў разьмер местачковае працы. Платон з усёй палкасьцю хапіўся за сваё назначэньне, цешыўся і разам баяўся, каб якія-колечы староньнія выпадкі не паперашкодзілі яму яго ажыцьцёвіць.

З гэтае прычыны Платон на другі дзень пасьля пастановы камітэту ня дбаў ні аб чым, толькі-б хутчэй выбраць усе належныя паперы і рушыцца ў дарогу. Ня сьнедаўшы, пасьля маласоннай, патрачанай на разважаньне й плянаваньне прадстаячае працы але памятнай для яго ночы, Платон пабег у камітэт за мандатам. Каля дзьвюх гадзін прамарудзіў там, пакуль сабраў патрэбныя подпісы. Пасьля з мандатам