Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ночы? Часта-ж бывае, што пры зборах трацяцца цэлыя дні. А ўсё-ж становішча вытрымоўвае, як-бы чакае. Ніхто ня кажа, што так добра; гэта вада, гэта недастача. Але бяз гэтага ня мінае. Ну, дазволіць, што я загадзя адзнаў гэта і не павінен-бы быў папускаць сьвядома. Ды бываюць увагі на ўсё. Бываюць сур’ёзныя ўвагі. Вось гэткая ўвага стала й перада мною. Хто можа сказаць, што мною кіруюць буржуйныя забабоны? Хто асьмеліцца западозрыць мяне ў няшчырай адданасьці справе рэволюцыі?»

Усё гусцей і гусьцей апляталі Платона гэткія думкі. Зацягвалі ў сябе, як дрыгва, зачынялі яснасьць сузнаньня.

Маці ня сціхала балюча, а ўсё зацяжней ды зацяжней войкаць і ўздыхаць; штосьці неразборна выказвала да яго, а Платон ня чуў. Яго сьвідравала пытаньне: што сказаць мацеры, чым яе суцешыць і як апраўдаць свой ад’езд.

— Платон-он! — раптам пачуў ён у дваровым вакне.

То быў Лукаш Цяўе…

Платон раптам азірнуўся да вакна і, забыўшыся аба ўсім, што думаў, адказаў:

— Я! Іду вось!

І тут-жа адзеўся ды намерыўся йсьці. Але, зрабіўшы колькі крокаў да дзьвярэй, Платон вярнуўся, падышоў да мацеры, зазірнуў ёй у твар і, бачачы, што яна бы суцешылася крыху, падумаў: «Авось, можа ды ёй лягчэй стане. Заскочу да Глытваў і папрашу каго-кольвечы зайсьці пераначаваць». Падумаў так і вышаў з хаты. Газьніцу аставіў гарэць.

— Лукаш, — пазваў ён таварыша.

— Я тут! — азваўся Лукаш.

— Пачакай толькі крыху, я яшчэ… — папрасіў Платон і стаўшы на прызьбе, прытуліўся вухам да вакна.

— Чаго ты прыслухоўваешся? — запытаў Платона Лукаш.

— Маці, брат, мая моцна занядужала; я, вось, слухаю, ці…

— Як! Калі? — пацікавіўся Лукаш.