Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ніхто нічога ня мог адказаць Платону на яго словы. «Другія лаўнікамі служылі» — то адносілася да Тамаша, які пачырванеў на твары ад Платонавых слоў. А прыежджы таварыш бачыў па мінах многіх, што яны хоць маўчаць, але спагадаюць Платону. За свой няўтрыманы выказ ён адчуваў нейкую няёмкасьць. Яму ўжо хацелася выкупіць сваю віну адказам мобілізаваць Платона, замяніўшы яго другім. І ён задумаўся, як ямчэй зрабіць адыход ад сваіх слоў.

— Ды ўжо, калі гэтак, я гатоў, — пасьля некаторай маўчанкі праказаў Платон, перабіўшы думку прыежджага таварыша. — Я ніколі ня здраджваў тэй справе, якой больш дзесяці гадоў шчыра служу, і ня здра-а-джу-у. Патрэбен ёй — бярэце. І думаць нават нікому не дазволю гэтага. Я згодзен ехаць! Думаю, што і Лукаш Цяўе зробіць тое самае.

Каб зьмякчыць настрой, таварыш з павету сказаў:

— Таварыш Гічка! Пэўна, калі ваша гэткае становішча — бязумоўна вам трэба застацца на месцы. Вас могуць замяніць другія. Я тут мала знаю ваша становішча.

— Нне-э! Ужо няма чаго далей зацягваць: я еду! Вось пайду зьбяруся й прыду.

Дэмонстрацыя Платона перабіла далейшыя гутаркі. Так ужо склалася становішча, што нельга было ні пярэчыць рашэньню Платона, ні адмяняць мобілізацыю. Трэ’ было спыніцца на тым, што ёсьць — і нарада на тым спынілася.

Платон з Лукашом пакінулі рэўком і пасьпяшылі да хаты.

На вуліцы цямнела.


VI

Платон не заўважыў, як апынуўся каля хаты. Аб тым, што абяцаў мацеры заладзіць на заўтра жанцоў, ён забыў суйздром. Яго непакоіла за мацеру. «А што, калі бацька прабудзе там яшчэ тыдняў са два? А што, калі, крый чаго, ды няшчасвце якое здарыцца?» — разважаў Платон, міжвольна