Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Платон ускіпеў ад злосьці і перш хацеў падаць адпаведную спрэчку за незаслужаную вымову, але ў рашучую хвіліну стрымаўся і змаўчаў.

— Ужо ўсе? — запытаў у Тамаша той-жа таварыш з павету. — Можа можна пачынаць?

— Яшчэ няма Паўлуся Брушкі, — адказаў Тамаш, — але ён павінен скора прысьці, так што чакаць далей ня варта.

Усе — было каля дзесяці чалавек — перамясціліся да стала, паціснуліся шчыльна адзін к другому і настаражыліся слухаць, што скажа прыежджы таварыш. Платон, абражаны раней, сеў скраю і штосьці думаў асабістае.

— Таварышы! — пачаў прыежджы таварыш, — мяне прыслалі з павету да вас, каб я тут зрабіў мобілізацыю таварышоў. У вас на мястэчка многа сілаў не патрабуецца, між тым вакола вялікая патрэба ў людзях. Не хватае людзей у павятовыя рэўкомы і рэўкомы многіх мястэчак і гарадкоў. З цэнтру націскаюць, каб давалі людзей… Вось на пасяджэньні павятовага камітэту і рашано забраць ад вас хоць-бы двох чалавек. Ну, што вы скажаце на гэта?

Нейкі час ніхто не адазваўся. Толькі падазрона адзін на другога паглядзелі. Пасьля, каб згладзіць няёмкасць, Тамаш спакойлівым голасам падаў:

— Калі, то аднаго таварыша; дваіх ніяк няможна. У нас таксама шмат работы.

— У вас-жа, вось, цэлая капэльля людзей! — выказаўся прыежджы таварыш, — што вам тут усім рабіць? Вы забываеце, таварыш, што Беларусь ня месьціцца ў вадным вашым мястэчку. Тут вы трымаеце столькі лішніх людзей, што трэба дзіву давацца, ды яшчэ супярэчыце мобілізацыі двух таварышаў. І гутаркі не павінна быць — двух таварышаў я мушу ўзяць з сабою абавязкова.

Рашучасьць з якою казаў прыежджы таварыш, ясна сьведчыла, што рашэньне ўзяць з мястэчка Маргі двух чалавек было цьвёрдым. Было дарэмна адгаварвацца й супярэчыць. Тут ішла рэч аб пастанове камітэту, аб справах рэволюцыі. Гэта адчулі ўсе, як адзін, і моўчкі выказвалі сваю