Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

Першыя два дні пасьля ад’езду бацькі Платон настолькі быў захоплены работаю ў рэўкоме, што да хаты паказваўся ня больш як на дзесяць хвілін, каб перакусіць, і зноў зараз-жа варочаўся ў рэўком.

Юзя гневалася на яго, злавала, што ён зусім пакінуў гаспадарку й забыў пра яе, сьвету ня бачыць за рэўкомам.

— Хай-бы ты, сынок, хоць часіну аддаў для мяне: трэба-ж парадзіцца, трэба агледзецца. Ты-ж мусіш за гаспадара ў хаце быць — бацькі няма. А табе, як чужому, няма ні мацеры, ні дому. Гэта-ж трэба так моцна ўесьціся ў сваё гэта бальшавіцтва. То-ж сьвет мо’ ня бачыў такіх шчырых і заўзятых служакаў, як ты. Няўжо табе трэба больш, як усім. Няўжо цябе царом зробяць, калі ты так будзеш старацца…

— Маці, маўчы, — на хаду закідаў Платон: — мне трэба ня больш, як усім. Мне нават зусім нічога ня трэба. Я мушу аддаць, што магу, тэй думцы, якая арудуе мною ўсё жыцьцё.

— Ах, які ты ўпарты, сынок! — пускала Юзя ўдагон Платону.

Але Платон ужо ня слухаў. Трэ’ было пасьпяшаць у рэўком і абгаварваць там пытаньне аб організацыі ўлады па ўсяму раёну.

Чырвоная армія праз кожную гадзіну аслабаняла ўсё новыя абшары краю. У кожную вёску трэ’ было пасылаць хоць па два чалавека. А іх было так мала. Шмат выдзяляла работнікаў чырвоная армія, але трэба было кожнага намеціць, куды пасылаць, на якое месца назначыць, каб ён адпавядаў яму.

Да позьняе ночы цягнуліся пасяджэньні, натужныя, нэрвовыя. Платон слабеў, таміўся і, вярнуўшыся ўночы, хутка еў і кідаўся ў пасьцель.

Толькі на чацьвёрты дзень як быццам-бы гарачка крыху спала, і Платон, пасядзеўшы ў рэўкоме да абеду, пайшоў дахаты. Ён ужо ня думаў вярнуцца ў рэўком, а рашыў дру-