Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Стараешся ты, Платон, як я бачу, — гіранічна выказаў Тамаш.

— Чаму? — зьдзівіўся насур’ёз Платон.

— А вось, бацьку першым выпраўляеш. Пэўна, хочаш паказаць гэтым, што…

— Выбачай, браце… Я гляджу так, што тут не павінна быць ніякіх льготаў. Ня пусьціш ты свайго бацькі, ня пуш чу я — тады што выйдзе? Кожны будзе пальцам паказваць на нас, кажучы: «Вось табе роўнапраўе і свабода». Не, брат, нам патрэбна другім прыклад даваць. А то, вось, ужо ўчора да мяне прыходзіў адзін сусед і прасіў, каб я пасобіў яму застацца і не паехаць. І калі я сказаў, што я й бацьку выпраўлю, дык ён, думаеш, паверыў? Хай-жа бачаць, што я ў абавязках да справы не знаходжу розьніцы між бацькам і чужым.

А ты думаеш, што гэта пасобіць? Нічога! Усё роўна будуць казаць усякія плёткі. Кулаччо — ласьне яно паверыць у тваю шчырасьць? Ня думай, — адказаў Тамаш. — Куды табе раўняцца! Твой бацька стары, маці старая… я-б, ведаеш, ня радзіў-бы справаджаць бацьку ў фурманку. Мала што можа трапіцца ў дарозе, а ад гэтага…

Платон крыху задумаўся і памаўчаў.

— Ведаеш, Тамуля, я ўсё-ткі не магу гэтага зрабіць, — адказаў ён: — трэба пасабляць чым мага. Ідэю трэба ажыцьцяўляць і, ажыцьцяўляючы, даваць прыклады другім… Вось паглядзі ты…

Платон спыніўся, ня ведаючы, выказаць ці не перад таварышам чутае аб ім. «Скажу, што-ж дрэннага ў тым», — парашыў ён. Але пакуль пасьпеў адчыніць рот, як Тамаш яго папярэдзіў, улавіўшы Платонаў намер.

— Ну, ну, кажы. Што ты спыніўся?

— Ды тут, бач, нічога такога няма. Я хацеў толькі сказаць, што… ужо ходзяць чуткі, нібы-то Паўлусь Брушка вызваліў ад фурманкі ня толькі бацьку, а й дзядзьку.

— Чу-ткі-ы? Ласьне гэта на карысць справе? Чорт яго ведае, гэтага Паўлуся. Як ён ня можа нічога цішком зра-