Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вым голасам пачаў сваю гутарку, Юрка сядзеў і думаў: «Усё-ж Піліп — чалавек, як чалавек. Мала што калі з дуру зрабіў! Ці-ж варта злаваць на яго». І Юрку захацелася, каб сын не адказаў у просьбе Піліпу. Што ён багаты, што паехаць у фурманку для Піліпа нічога няўтратна, бо й жонка яго ня так ужо хвора, і малыя дзеці ня так ужо малы, — гэта ўсё было дарма і незаўважна для Юркі. Так пакорліва ўжо просіць Піліп! Юрка з цікавасьцю аглянуўся на сына, чакаючы, што ён адкажа Піліпу. Юрку лісьціла за Платона, за яго становішча і хацелася бачыць, на колькі ён мае вагу зрабіць ці не зрабіць тое ці іншае. Паказаць Піліпу дабрату, — то-б сьведчыла, што ён залежыць ад Платона. Калісьці, гадоў пяць назад, Платон быў у Піліпа самым зьненавісным чалавекам. Дзе сьлед, а дзе ня сьлед, Піліп яго лаяў, выдаваў, паскудзіў і абяцаў розныя кары. Хай-жа цяпер пераканаецца, як апасьліва бывае займаздароў, бяз-дай-прычыны ганьбіць чалавека.

— Не, дзядзька, я вам нічога не пасоблю, — адазваўся Платон, калі Піліп кончыў. — Я, папершае, мушу выпаўняць прыказ старшага вайсковага начальства, а падругое, я вось і роднага бацьку выпраўляю. Я гляджу так: калі вы мусілі, а не — то й вольна памагалі палякам, то не павінны адказвацца рабіць дапамогу і нашым, тым болей, што вы гэта можаце зрабіць: маеце пару коні, маеце сына…

Юрку як-бы стала няёмка, што сын так проста й адкрыта выказаўся перад Піліпам, і ён адвярнуўся ў вакно.

— Няўжо такі ты напраўду не паможаш нічога бацьку? — хітра падышоў Піліп. — Мне ўсё-ж такі думаецца, што ты бацьку выбавіш…

Вунь я бачу Мікіту Брушку, той мне хваліўся, што яго сын Паўлусь, бач, зрабіў так, што не паедзе ні ён, ні яго брат. Паўлусь прыпісаў іх да рэўкому і так затрымаў. Пэўна й ты бацьку выбавіш… Што-б табе за адно й мяне! Га, Платон? Я-б за гэта табе аддзякаваў удвойчы. Хоць-бы аднаго каня заставіць…