Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я прышоў, ведаеце, прасіць Платона, ці ня мог-бы ён як-кольвечы памагчы мне, — нерашуча замовіў Піліп.

— У чым? — запытаў Платон.

— Ай, у чым… — Піліп пачухаў бараду. — Ды ўсё ў гэтым абозе. Падумай, браток, забяруць коняй, а тут і сена прападзе і збожжа некаму з поля сабраць, як з хлопцам паеду… Дома — адна хворая жонка з двума малымі. Што-ж яна магчыме зрабіць? Проста бяда! Як сказалі мне, каб назаўтра зьбіраўся, дык праз цэлы дзень рукі не падымаюцца… Вось давай, думаю, забягу да Платона, няўжо-ж такі ён не пасобіць мне. Такі-та-ж ён у начальстве. Га, Платон? — лісьлівым голасам запытаў Піліп.

Платон засьмяяўся.

— Што сьмяешся? Пэўна, зьдзівіўся, што да цябе зьвярнуўся з просьбаю. Мабыць, успомніў нашу сварку пры немцах? Забудзь, братка. Мала што тады было. Дурасьць нейкая была запала ў голаў… А каб гэта я за што іншае — павер, што не! Я ніколі на соцыялістах не даносіў знарок і цяпер бальшавікоў шаную… Гэта-ж куды лепей за паганых паноў. Свае… Ты, Тамаш Яўгеняў, Хаімаў хлопец — усё-ж свае. Век зьвекавалі ў суседзях…

Юрка закурыў люльку й паважна смактаў яе, пускаючы дым, як з коміна. Спакойная міна яго, здавалася, адбівала сабою гэткі-ж спакой у яго нутры. Тое, што ў вуснах Піліпа лічылася суседзтвам, калісьці добра давалася ў знак Юрку. Го-о, каб то на другога — ён-бы ў хату ня пусьціў Піліпа. Юрка-ж быў чалавекам мяккім і дабрадушным. Калі хто яго крыўдзіў, то ён нё больш гадзіны трымаў у сябе злосьць на крыўдзіцеля, а пасьля зразу дараваў крыўду і адыходзіў сэрцам. А калі прасіў прабачэньня, то таму Юрка ня толькі дараваў, нават і шкадаваў яго. Піліп мала таго, што не перапрашаў за частыя крыўды Юрку, а як-бы знарок час-ад-часу аднаўляў іх. Але варта было стрэцца Юрку з Піліпам на другі дзень пасрля ўцёку палякаў і пачуць ад яго мяккае слова, як Юрка напалову дараваў яму сваю крыўду. Цяпер-жа вось, калі Піліп зайшоў у хату і гэткім пакорліва-лісьлі-