Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Н-не-э, я і сама не заўважыла. Чула як-бы нехта стукнуў, але, думаю сабе, мала што, мо’ вецер дзьвярыма… Цьфу, прымха нейкая! — зьдзівілася Юзя.

Платон, пасьмейваючыся, падышоў да стала й прысеў на ўслоне.

— У чым гэта рэч? Гэтак загаварыліся, што й мяне не заўважылі? — абярнуўся ён з запытаньнем да бацькоў.

— Х-ха-і… — у адзін голас памкнуліся казаць абое з бацькоў, але Юрка спыніўся і пераняў жонку:

— Ты маўчы, Юзя, дай мне сказаць.

— Чаму мне маўчаць? Я таксама пакуль магу казаць… Яшчэ язык не адсох, — вырачылася Юзя на мужа.

— Не адсох, не адсох… Залапатала-а!.. — засердзіўся Юрка. — Высахне, калі ня высах. Уся ссохнеш… Абое пасохнем… Не адсох, не адсох.

— Ша-ша, бацька, не сварэцеся! — пераняў бацькоў Платон. — Кажэце, у чым справа?..

— У чым справа! Да ты, пэўна, ведаеш і сам. Чуў нябось, сынок? Га?

— Што-о, што-о?

— Ліха ведае што! — Вунь толечкі-што прыходзіў Майсей і вялеў заўтра-ж зьбірацца ў падводы… З гэтым вось палком… На Варшаву, кажа. Ці чуў тое? Гэта-ж ліха ведама навошта здалося… Маеш бітку, дык мусіш і яе страціць.

— Можа-б ты, Платонка, што-кольвечы зрабіў. Табе-ж, мабыць, хлопцы гэтыя з чырвонае арміі знаёмы? Такі-та-ж ты лічышся іхнім комуністым, праз увесь час столькі папацярпеў, папахаваўся… Няўжо нельга было-б бацьком якое-колечы ільготы зрабіць…

Платон якую хвіліну памаўчаў, як-бы дабіраючы словы да гутаркі, пасьля ўстаў з заслону і паважна замовіў:

— Ведаеце што, бацькі? Я можа-б і меў-бы магчымасьць што-кольвек зрабіць, але — я не хачу… Едуць усе — трэба й нам ехаць. Хто можа чым-кольвек пасабіць — мусіць гэта зрабіць. Тут справа ня чыя чужая, а свая. Наша сялянская кроўная справа… Ды нельга, каб які-кольвечы Грышка ці Павал