Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

патворы ды дурноту распуснае дачкі, А тут — на табе: вунь што выходзіць!

— Агапка, чаму-ж гэта ты? — міжвольна вырвалася з губ Домны. А разбухтораная Агапа ліхамысла паглядзела на мацеру і вышла з хаты.

На дварэ пачуўся стукат калёс і зычны гоман: гэта вяртаўся з поля бацька Агапы, Ясь.

Набліжаўся вечар.

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Назаўтра, нядзеляю, Агапа прачнулася раньнім ранкам. Усю ноч яна праляжала, не заплюшчваўшы вачэй. Малявала пляны, думала, гадала, перакідалася думкамі к Костусю. Час-ад-часу ў яе душу закрадвалася сумненьне, находзіў страх перад будучынаю, і ня моцна неспакоілася… Але раптам настрой яе мяняўся: сьмелыя, бадзёрыя думкі і рашэньні адганялі няўверанасьць, паднімалі дух, і Агапа ўставала з ложку, неаднораз парываючыся хоць зараз-жа ноччу пусьціцца ў дарогу. Яна сама не магла-б адказаць, што яе стрымвала і застаўляла ізноў лажыцца ў пасьцель ды раздумоўваць, уражаць далей.

І якія толькі вобразы не прамігаліся перад ёю ў гэту ноч!.. Вось Костусь на кані, у алягантным, з іголачкі, гарнітуры, з буйнаю гвяздою на левым баку грудзей, з рэвольвэрам. Ён вядзе цэлы полк чырвонаармейцаў. Чутна музыка, якая грае інтэрнацыянал, песьні… А вось і позыцыя… Чуецца рэдкая страляніна… Гацаюць на конях польскія вуланы, аддаецца каманда… Відаць бліскучыя гузікі і палеты на іх сурдутах і шынялёх… Уй-юй! Як адваротна!.. Адкормленыя мызы, усё, здаецца, знаёмыя панкі ды хвальваркоўцы… «Эх, зьмяць-бы іх усіх», думае Агапа: «Костуська, удар на гэту сволач і раздаві шляхту ў шпэлах… Няхай і другім закажуць яны ступаць на вольную зямлю, у працоўную Беларусь». — «Зьністожыць, усіх зыністожыць Чырвоная армія!» — чуецца ў адказ ёй голас Костуся: — «я абуруся з ёю на паганае панства»… І Агапа бачыць далей, як ён махае шабляю ў напрамку да лягеру палякоў. Чырвонаармейскія грамады паслухна