Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыя паны. Якраз у самае жніва так і пайшлі яны наступам. Усе ўцякаюць, савецкія работнікі выбіраюцца. Ня ехаць мне страшна, бо да гэтага і ў савет, ведаеш, мяне выбралі, і камісарам Зьліхоцкага маёнтку назначылі, ды ў дадатак, як казаў ужо, пяць дзесяцін панскае зямлі я для сябе падрэзаў, і дрэва на гумно навазіў. Як-жа тут застацца?

— Вядома, вядома, — паддакваў Несьцер.

— І я выехаў разам з іспалкомам. Прыехалі зноў у Смаленск, дзе я пражыў з месяц, а потым рашыў пайсьці ў Чырвоную армію, на фронт, каб біцца з палякамі. Ведаеш, братка, неяк абуяла мною помста к паном за іх напад на наш край, і я ажно цэлы год быў у войску. Заўсёды меркаваў быць у першых радох. Хадзіў часта ў разьведку, ніколі не адставаў, каб не пайсьці ў наступ, з нейкай, ведаеш, нязьведнай ахвотай пёрся на паноў. Страляў з асобнай уцехай. Бывала, у разьведцы напаткаеш паноў, і ўжо хіба, на іх шчасьце, куля праміне або пасьпеюць схавацца. Заўсёды, як ішоў у наступ, прыпамінаў дзедавы сказы, як паны былі прыгоншчыкамі і зьдзекваліся над нашымі сялянамі. Эх, толькі гарыць, бывала, помста, чэшуцца рукі! Ніякага страху ня маеш, ідзеш. Пазнаў я ўсе мясцовасьці і каля Барысава, і каля Ігуменя, і каля Бабруйска. Часамі пройдзе тыдзень-другі бяз чыннасьці, і сам ня ведаеш, дзе дзецца ад нуды. Падыдзеш к камандзіру і дурыш яму галаву: «Таварыш камандзір! ці-ж ужо вайна скончылася, што мы так доўга аддыхаем? Ці мо’ мы рашылі аддаць паном да Барысава і толькі далей ня пускаць іх, чакаючы, пакуль яны пачнуць наступаць?» Так скажаш камандзіру, а ён толькі ўхмыльнецца і адкажа: «Пачакай, Грэбень, яшчэ панюхаеш пораху. Вось ідзе вясна, пачнецца дзела». Мне то было вялікай уцехай. З нецярплівасьцю чакалі вясны. І… дачакалі. Праўда, то ўжо было ў маі ды чэрвені. Як пачалася гарачка — дык толькі трымайся. К гэтаму часу я папаў пад Полацак, адкуль нашы наступалі. Вось як ударылі раз на палякоў — дык к Маладэчну загналі зразу. Потым яны, гады,