Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вайны. Гэта яго непакоіла й наводзіла на розныя думкі. «Хто яго знае, што магло стацца з бацькамі, жывучы каля фронту», думаў Несьцер: «немцы наступаюць, тысячы й дзесяткі тысячаў уцекачоў бягуць з краю, куды вочы глядзяць. Сотнямі мруць штодня. Ці-ж не магло стацца, што й мае бацькі рушылі з месца і па дарозе дзе-небудзь згінулі? А калі ня сталася так, то ці мала іншых здарэньняў траплялася за гэты час? І немцы, і паны, і балахоўцы… Разбоі, зьдзекі. Чаго добрага — і бацькі папалі ў лік гэтых ахвяр. Столькі часу такога буйнага, неспакойнага і трывожнага жыцьця! Што найду я цяпер дома? Хто з родных яшчэ жывы, а хто памёр? Калі жывы, то ці ёсьць у іх які-небудзь прытулак, і ці там ён стаіць, дзе яго калісьці я пакінуў?».

Скрозь радасны настрой і вясёлае пачуцьцё, якія ахапілі Несьцера, упарта прабіваліся ўсе гэтыя сумныя пытаньні. Ахоплены імі, Несьцер пачуваў сябе ў нейкім надзвычайна маркотным становішчы, нудзеў і нявыразна глядзеў на ўсё тое, чым жыў да гэтага часу і да чаго імкнуўся.

— Таварышы, якая станцыя? — запытаў ён бяз адрасу, калі машына спынілася.

— Зябы! Зябы! — адказала разам некалькі галасоў.

Несьцер хутчэй падняўся і пасьпешна пачаў зьбірацца: адзеў шынэль, падперазаўся, узлажыў шапку і старанна завязаў два клункі; потым праверыў на лаўцы, ці не забыўся чаго, і, разьвітаўшыся з суседзямі, хутка выйшаў з вагона.


III

На станцыі перад вачамі Несьцера паказаўся цяжкі малюнак. Калісьці, ён помніць, гэта станцыя была шумнай і бойкай. Новы, з чырвонае цэглы, мастацка зложаны будынак станцыі цешыў сваім прыгожым выглядам. Высока паднімалася, як вежа, вадакачка. Народу заўсёды так кішэла. А цяпер… Ох-ха! Як нейкі забыты вартаўнік, стаіць пабітаю, пашарпанаю, з паваленай страхою тая-ж вадакачка, а ад будын-