Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА ПРАЦЫ

Была пара — пара няволі —
Няхай жа згіне яе сьлед!
Няхай ніхто ад нас ніколі
Ня дасьць ні капелькі патолі
Вярнуць да ёй свабодны сьвет!
Прышла пара, калі народу
Праз сілу крэпкую яго
Патрэбна віць вянок свабоды,
Каваць дабро, братэрства, згоду
Ля сьвету белага ўсяго.
Вось той ад нас, хто ясна чуе,
Што ён ня раб, а вольны сын
Усіх народаў і краін —
Няхай гародзе моцны тын,
Фундамант волі хай муруе!..

Ленінград, 1918