Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАЦА

Зірні,
Як вакол
Процьма кол
Нясупынна,
Стройна, чынна
Ўюць кругі
Чарадою.
Шасьцярні
Мітусяцца,
Імчацца
Стралою
Пасы.
Галасы
Рабочых
Пры рабоце
Ў траскатні,
Ў браскатні
Ня чутны —
Мруць яны
Ў калыханьні,
Ў клапоце
Лезе ў вочы
Пыл, смурод.
Учарод,
Як зьвясьці
На пагляд, —