Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАНСТВА ПРАЦЫ

Прайшоў віхор вялікай сілы —
Узьняў сабою ён навалу
І скрэп старога — скрозь падгнілы —
Жыцьцё вакол закалыхала.
Раздаўся гром і бляск маланкі,
Прарэзаў ў небе гушчу цемні
Й яскравым променем заранка
Сагнала сьлед пуглівых ценяў.
Вястун-трубач падаў пазовы
З муроў-заводаў, з курнай хаты,
І сьвет другі, шчасьлівы, новы
Сышоў на землю, воляй ўбраты.
Красуй, ядрань, ўбірайся праца
Ў адзеньні сьветлыя вянчаньня,
І йдзі к жыцьцю, у яго палацы,
Сваё ўзмацоўваць панаваньне!
Дзе землю пляміў пот крывавы,
Дзе ў гону чыннасьць панавала,
Там воля моцныя падставы
Табе навекі збудавала.

Менск, 30/VI 1921