Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што парадзіць? Трэ‘ гадзіцца,
Пакуль прыдзе зьмена.
Дык шчыльней-жа нітка к нітцы
Цісьніся старэнна.

Не стамляйцеся ў натузе
На падножках ногі,
Супярэч атрутнай тузе
Сэрца з перамогай,

А вось болей напну жылы,
Дык крыху падспору…
Гэй, гартуйся ў працы сіла —
Вочы зорце угору!

Капыль, 1912

|}