Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я НЯ МАЮ СРЭБРА…

Я ня маю срэбра, я ня маю злота,
Я ня маю пекных каменных палацаў,
За то маю сілу, каб рабіць работу,
За то маю хэньць я да ўсялякай працы.

Лом вазьму у рукі, ці вазьму лапату —
Б‘ю, шчамлю, капаю землю і карэньні
І бяру за гэта я сабе ў адплату
Толькі на пражытак, хоць раблю старанна.

Але мой заробак лепш мне за палацы
І пякней за срэбра блішчаць каплі поту,
Бо ён мне даецца за цяжар у працы,
Бо той пот купае творчую работу.

Пецярбург, 1914