Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАЛЫСНАЯ ПЕСЬНЯ

Сьпі, дзіцятка, люлі, люлі,
Сьпі, сынок, адпачывай.
Усе дзеткі ўжо паснулі,
Ты таксама засынай.

Сьпі яшчэ пакуль маленькі,
Покуль сталым станеш быць.
Сьпі, сынок мой дарагенькі,
Ўсё жывое ужо сьпіць.

Будзь нядбалы, ты-ж ня знаеш
Ані гора, ні бяды,
Покуль бацьку сабе маеш
Ды сам бацька малады.

Ля цябе ён загаруе
На адзежу і на хлеб,
І на сталага ўзгадне,
Каб дарослым пусьціць ў сьвет.

Сьпі, галубе, ціха ў хаце,
Моцы, сілы набірай,
Цябе цешаць бацька й маці —
Іх уцесе патурай;

Бо як вырасьцеш, дзяцінка,
Не пасьпіш цішком тады,
Ня сустрэнеш і хвілінкі
Ты свабоднай ад вуды.