Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А салодак свой хлябок
(Каб-жа быў ён вечан!),
Хоць і чорны, і крупны
І няўмела сьпечан.

Эх, хутчэй-хутчэй рука
Ты з сярпом махайся!
Будзь ты, жыта, ядраным
І ўмалотным ўдайся…

Пад сярпом маім крывым
Хутка жыта гнецца,
Сноп за снопам у радок
Покладам кладзецца…

Вількамір, 1912

|}