ТВОРЧАСЬЦЬ ЦІШКІ ГАРТНАГА
Зьміцер Тодаравіч Жылуновіч нарадзіўся 23 кастрычніка 1887 г. у м. Капылі. Яго літаратурны псэўдонім — Цішка Гартны. Гэта кароткае, але выразнае слова добра характарызуе сабою перш за ўсё жыцьцёвы шлях пісьменьніка. Бязрадае маленства ў беднай сям‘і сялян-чорнарабочых, маленства, абагрэтае толькі ледзь прыметным блядым сьвятлом лучніка, апавітае нясьціханымі нудлівымі песьнямі енку і гора; вучоба ў багамольнага „дарэктара“ з яе нямінучымі атрыбутамі розных кар, як стаяньне на жарстве; ужо з 11 год — праца падпаска, кінуўшая адразу талентнага хлопчыка ў цёмны вір барацьбы за існаваньне; далей, брудная і смуродная майстэрня гарбара; бяспрытульнае вандраваньне па абшарах Беларусі; пецярбурскі завод, потым зноў беспрацоўе і г. д. — вось тыя колы жыцьцёвага пекла, праз якія прышлося прайсьці нашаму пісьменьніку на шляху барацьбы за існаваньне. Трагічнасьць гэтай асабовай барацьбы ўскладнялася для Гартнага яшчэ і тым, што яму трэба было змагацца за свой мастацкі талент. Рана, яшчэ з маленства, адчуў ён у сабе замілаваньне да мастацкага слова. Яшчэ падпаскам, гонячы каровы з поля, успрымае ён розныя вершы, якія пераказваў яму Тодар Чарнушэвіч. У сваёй аўтобіографіі пісьменьнік адзначае, што тыя творы Някрасава, якія яму асабліва спадабаліся, як „Дедушка“ і „Железная дорога“, ён перапісваў і вучыў напамяць урыўкамі „прысядаючы каля пянчукоў“. Ляпідарная нататка ў даным выпадку зарысоўвае жаласьлівы малюнак, варты памазка Шардэна; гэта смутная постаць вясковага хлопчыка, што схіліўся „каля пянчукоў“ над вершамі Някрасава, паказвае