нам усю трагічнасьць маленства талентнага самародка, яна прыадчыняе нам усю глыбіню нязбыўнага гора поэты-пастуха. Далей, па меры нарастаньня агульнай напружанасьці жыцьцёвай барацьбы, фарбы робяцца яшчэ больш змрочнымі. У другім месцы сваёй аўтобіографіі пісьменьнік дадае: „Вандруючы з 1908 па 1912 г. па Беларусі, я пісаў вершы, прозу і корэспондэнцыі ў дарозе, у вагонах, на вакзалах, у цесных і брудных каморках, у начлежках, пісаў пасьля работы 11-гадзіннай“. Такім чынам, шлях інтэлектуальнага самасьцьвярджэньня Цішкі Гартнага такі-ж цяжкі, як і шлях яго барацьбы за фізычнае існаваньне. Хлопчык, які першы свой дотык да горкіх карэньняў вучобы купляе дарагою цаною стаяньня на жарстве; бедны падпасак, постаць якога жаласьліва схіляецца „каля пянчукоў“ над вершамі Някрасава; юнак-поэта, вымушаны свае першыя творы пісаць у цесных і брудных каморках, у начлежках, — вось колы гэтага другога жыцьцёвага пекла беларускага пісьменьніка. На шчасьце, таленавіты юнак надта рана, яшчэ на парозе свайго сьвядомага жыцьця, пачаў уважліва прыглядацца да складаных соцыяльных абставін, якія атачалі яго; ён хутка сваім яшчэ юнацкім розумам пачаў цяміць, што пекла яго ўласнага жыцьця — гэта толькі маленькі куточак другога вялізнага, сапраўды дантаўскага пекла, якім была ўся Расія дарэволюцыйных часоў. Але юнак-поэта далёкі быў ад рэзыньяцыі дантаўскага надпісу; на фронтоне струхнелага будынку царскай Расіі бачыліся яму ня гэтыя поўныя роспачы словы: „пакінь надзеі ўсякі, хто ўваходзіць сюды“, — перад духоўным зрокам поэты на гэтым фронтоне вырысоўваліся грозныя: „мена, факел, фарэс“; пісьменьнік пачаў рана ўсьведамляць, што соцыяльны лад, пабудаваны на няроўнасьці і эксплёатацыі, варты толькі таго, каб дашчэнту зьнішчыць яго. Справу зьнішчэньня гэтага ладу Цішка Гартны яшчэ з 1905 г. робіць справаю свайго жыцьця. З гэтага часу ён уваходзіць у склад соцыял-дэмократычнай організацыі; у сакавіку месяцы 1905 г. прымае ён удзел у вялізнай дэмонстрацыі, якая была наладжана ў Капылі з поваду ўгодкаў забойства Аляксандара II; у кастрычніку месяцы таго ж году Цішка Гартны
Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/7
Выгляд