Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў колах савецкіх і партыйных працаўнікоў, але і ў сучаснай вёсцы: распластаваньне вёскі, перараджэньне серадняка, варожыя адносіны якога да савецкай улады зьмяніліся на прыхільныя; новыя зьявы ў жыцьці вёскі, як кальцавая пошта, захапленьне газэтамі, радасныя праводзіны ў армію, усё гэта мастацка адбіта Цішкам Гартным („Праводзіны“).

Побач з дадатнымі праявамі сучаснасьці пісьменьнік малюе і адмоўныя: простытуцыя ў горадзе, дрэннае становішча яўрэйскага рамесьніка, якога вызваляе толькі дапамога сваякоў 3 Амэрыкі („Хільшчык Шлёма Брыкер“), матэрыяльныя недахопы ў жыцьці дзіцячай колёніі; гэткія ды ім падобныя плямы таксама знайшлі сабе адбітак у зборніку.

Так на высокіх хвалях сучаснасьці ўздымаецца муза Цішкі Гартнага.

Некалькі асобна стаяць у зборніку апавяданьні, прысьвечаныя псыхолёгічным тэмам, спэцыяльна выяўленьню псыхолёгіі жаночай душы. У гэтых апавяданьнях пісьменьнік пераходзіць ад абмалёўкі — значнага з грамадзкага погляду, да абрысоўкі — значнага з погляду людзкасьці. Так, у апавяданьні „Ядзя Жучок“ зарысавана цяжкая сутычка жаночага самаахвярнага каханьня і мужчынскай здрады; біолёгічная трагедыя жанчыны, пазбаўленай дзяцей, становіць сабою тэму апавяданьня „Дыягноз“; нарэшце, псыхолёгія маладой адзінокай дзяўчыны, якая закінута лёсам у вясковую глуш, выяўлена ў творы „Таварыш інспэктар“.

Але і ў даных, пераважна псыхолёгічных, апавяданьнях Цішка Гартны не адрываецца ад сучаснасьці: цікавыя псыхолёгічныя перажываньні ён рысуе на фоне сучаснага быту. Такая моцная ўвязка з вакольным жыцьцём, бясспрэчна, становіць сабой каштоўны бок зборніка: Цішка Гартны выступае тут як сапраўдны бард сучаснасьці.

Бязумоўную вартасьць надаюць зборніку і значныя дасягненьні ў галіне формальна-мастацкай.

Композыцыя апавяданьняў зьяўляецца тут больш рухавай і дынамічнай; эпізоды хутка зьмяняюцца адзін адным, апавяданьні насычаны дзеяньнем, некаторыя апавяданьні будуюцца