Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/315

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЛ ТАСЬЦЬ

Я ляжу, як у шоўку, у сьвежай траве
І гляджу у бяздоннае неба, у далі,
А разьвістыя думкі снуюць ў галаве
І плятуць сеткі мар, што у сэрца запалі,
І кіпіць пачуцьцё, як бурлівыя хвалі.
Матылькі нада мною трасуцца, снуюць,
З сьцябялькоў на лісточкі гасьцінна садзяцца,
Паяскі свайго лёту мінутныя ткуць,
І вось-вось прагнуць скрыдламі твару кратацца,
Каб са мною, прышэльцам да іх, прывітацца.
Мне пяюць незгамонна, мне граюць наўкол
Перапёлкі, цьвіркунчыкі, стрэлкі і восы,
І зьяўляецца з песьнямі іх лёгкакрылы Эол,
Рассыпаючы сонца махрастыя косы
На зялёныя травы, на жыта палосы;
Ён вядзе па траве нячуваны вятрок,
І былінкі, і кветкі, і мохрык мятліцы
На мяне пахіляюць уважліва ўзрок —
За аднэю адна ка мне мкнуцца туліцца,
Ўсё завуць, ўсё маняць да сабе прыхіліцца.
І я кідаю ўзрок навакол, як дзіця,
Прагна рвуся аддацца бяскрайнай свабодзе,
Каб быць там, дзе дрыжыць калыханьне жыцьця,
Дзе нябачны, а моцны развой яго ходзе,
І ня чуць ад нікога ніколі сібернага „годзе“.

Сьляпянка, 31/V 1923