Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

BOCEHHAE

I

Па зялёнаму лугу блішчастымі плямамі
Кінула восень чырвоныя талеры;
Залацяцца тканіны узорныя хвалямі,
Цешацца вочы дзяўчыніны карыя.
Ці ня там, у дуброве, шумелі бярозамі
Цёплыя летнія ветрыкі-повеі?
Разьвіналіся думкі агністымі рожамі,
Сьпелі жаданьні званкамі, куколямі?
Перапёлкаю рэзваю песьня кацілася,
Мяккай кудзеляю косы спускаліся…
Дратавалася сэрца, аж нікла ў ім сіла ўся:
„Прыдзе ён, прыдзе! Вунь штось паказалася!“
Ў раскалыханых думках — жаданьні праглівыя
Ўсьпеняцца вірам, ўсклякочуць крыніцаю…
Па прагаліне шэрай, пад вольхай санліваю
Пройдуць дзьве поступі сьвежай травіцаю…
Ці ня там? Ці ня тут? Ці даўно? Ужо за хмарамі
Рэзвы гай нікне бязьліснай каронаю…
У аддзяку за тое, што сонца за талеры
Восені стрэчу ўвабрала трызвонамі.

Менск, 1924