Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/302

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У паветры чыстым
Ўецца над зямлёю
І крычыць-галосіць
Сваю песьню каня,

Быццам бы з гарачай
Шчыраю мальбою
Просіць кагось ўчуці
Яе крык-праханьне.

Паглядзіш вакола —
Сіла маладая
Ў стомленай істоце
Ўстане-скалыхнецца,

І ты рвешся ўгору
Рвешся ты да гаю,
А парушыць з месца
Не хацеў-бы, здэцца.

Пецярбург, 1915

|}