Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/301

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Мілы мне бясконца,
Любы тыя хвілі,
Калі сонца ў небе
Падыходзе к гаю.

І ў абачным воку,
Сінім небасхіле
Ўкрадкаю Вэнэра
З неба мне міргае.

На лугох зялёных
Траўка не шахнецца,
Ветрыкам нізваньня
Ніадкуль ня вее,

Толькі, як ні глянеш,
Вока дзе ні мкнецца
Жыта ядраное
Вокал палавее.

А ў баку, пры гаі,
Дзе лугоў граніца,
Ліп, вярбін дарожка
Зеленьню руцянай

Закрывае сонцу
Срэбную вадзіцу
Ручайка, што мчыцца
Стужкаю зламанай.