ра адданы сваёй справе, захоплены будаўніцтвам новай гаспадаркі на асновах колектывізацыі. У механіка Ладымера Ложкі ёсьць свой акрэсьлены погляд на жыцьцё. „Цяперашняе жыцьцё, кажа ён, не павінна спыняцца на адным месцы; яно мусіць вярцецца, віраваць, бегчы наперад. Бач, мы творым рэволюцыю, перабудоўваем усё на новы лад, нішчым старое да астатку“ (стар. 229). Але ў Ладымера слова не разыходзіцца са справай, ён далёкі ад красамоўнага фразёрства: сваю кіпучую энергію ён усю дарэшты аддае адбудове саўгасу, культурна-асьветнай справе і г. д.
Побач з такімі дадатнымі тыпамі паказаны і адмоўныя, выяўлены асобы, якія адзінока стаяць здалёк ад вялікага гасьцінцу жыцьця. Такой адзінокай асобай зьяўляецца, напрыклад, жонка Ладымера — Акіліна, сантымэнтальна-нікчэмная мяшчанка, якая думае толькі аб асабістых асалодах, для якой кіпучая будаўнічая чыннасьць зьяўляецца зусім чужой і незразумелай. Такім жа лішнім чалавекам зьяўляецца далей шляхціц у апавяданьні „Бягунец“: ён ухіляецца ад барацьбы, уцякае ад бальшавікоў, аднак люты лёс пасвойму помстуе яму — ён гіне ад рукі белапалякаў. Але асабліва трапна фігура такога лішняга ў нашы часы чалавека зарысавана ў апавяданьні „Трэскі на хвалях“, дзе абмалёвана расслаеньне ў шэрагах інтэлігенцыі, і на фоне гэтага расслаеньня паказана, што сідары Браваркі, ухіляючыся ад сучаснай будаўнічай працы, зьяўляюцца трагічнымі адзіночкамі, якія асуджаны гісторыяй.
Няцяжка, такім чынам, заўважыць, што зборнік „Трэскі на хвалях“ вызначаецца цікавым зьместам; у ім адбіўся цэлы шэраг актуальных тэм: барацьба ўнутраная і барацьба надворная, праменістае сьвятло сучаснасьці і разам некаторыя цёмныя плямы на ёй, — усё гэта ўвабрала ў сябе мастацкая проза пісьменьніка. Але галоўная ўстаноўка аўтара заключаецца ў тым, каб абхапіць жыцьцё працоўнага чалавека ва ўсім багацьці і рознастайнасьці яго соцыяльна-псыхолёгічных праяў. Носьбітамі гэтых праяў зьяўляюцца дзеючыя пэрсонажы пісьменьніка; кожны з іх ёсьць пэўны соцыяльна-псыхолёгічны комплекс. На абмалёўцы такіх комплексаў концэнтруецца