Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бацьку работу, а для ўсіх вызваленьне — штосьці вялікае і каштоўнае, бо вельмі ўсімі пажаданае“ (стар. 55). На такім фоне трапна схопленай дзіцячай псыхолёгіі паказаны сумны і велічны кавалак жыцьця. Тое самае героічнае аблічча рэволюцыі выступае перад намі ў апавяданьні „Дойдзем, сынок“, дзе пераданы просты і ў сваёй прастаце жахлівы эпізод грамадзянскай вайны, у часе якой маці-сялянка з сваім 6-гадовым сынам пакідае вёску ды ідзе ў сьвет абы толькі не апынуцца ў руках белапалякаў.

Так Цішка Гартны здолеў у мастацкіх вобразах выявіць героічны патос рэволюцыі, здолеў паказаць гэтую вялікую волю да жыцьця, якая выявілася ў падзеях рэволюцыі. У творах Цішкі Гартнага знайшлі сабе адбідак два бакі рэволюцыі — яе руйнавальная і будоўная стыхіі. Адно з лепшых апавяданьняў зборніка „Трэскі на хвалях“ так і названа — „На руінах“. Мастацка зарысавана тут пісьменьнікам тое разбурэньне, якое пакінула пасьля сябе грамадзянская вайна, паказана сумная спадчына, якую пакінулі пасьля сябе драпежныя польскія паны. Вось, напрыклад, адзін з такіх сумных абразкоў: „На станцыі перад вачыма Несьцера паказаўся цяжкі малюнак. Калісьці, ён помніць, гэта станцыя была шумнай і бойкай. Новы, з чырвонае цэглы, мастацка зложаны будынак станцыі цешыў сваім прыгожым выглядам. Высока падымалася, як вежа, вадакачка. Народу заўсёды так і кішэла. А цяпер… Ох-ха! Як нейкі забыты вартаўнік, стаіць пабітаю, пашарпанаю, з паваленаю страхою тая-ж вадакачка, а ад будынку станцыі — адны разьбітыя падмуры. Для прыпынку прыяжджаючых зьбіты насьпех з дошчак барак. У вагонах месьціцца і білетная, і комэндант, і начальнік станцыі. Зусім выпадкова асталіся няпрыметныя лямпавыя ліхтары, якія маркотна сьвецяць то там, то сям на пустэльным абшары“ (стар. 81). Але, падаючы такія сумныя малюнкі, Цішка Гартны адначасна паказвае, як на руінах расьце загартаванасьць у барацьбе, расьце сьвежая рунь новага. Так, у апавяданьні „На новым месцы“ абмалёвана і будаўнічая стыхія рэволюцыі: тут у асобах мэханіка і кіраўніка саўгасу паданы тыповыя фігуры савецкіх працаўнікоў, якія шчы-