Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але такім эмоцыянальна-пасыўным натурам Цішка Гартны проціставіць у сваёй творчасьці цэлы шэраг разумова-актыўных пэрсонажаў, якія зьяўляюцца сапраўднымі будаўнікамі.

Адсюль другім аспэктам, у якім выяўлена ў Цішкі Гартнага тэма барацьбы, зьяўляецца аспэкт надворнай соцыяльнай барацьбы; рэволюцыя і зьвязаная з ёй грамадзянская вайна ў нашага пісьменьніка абмаляваны досыць шырока.

Зарысоўкі рэволюцыйных праяў вызначаюцца ў Цішкі Гартнага сваёй многаграннасьцю і рознастайнасьцю. Напрыклад, паказаны ўплыў рэволюцыі на хатні сямейны быт, зачэплена тэма бацькоў і дзяцей: у апавяданьні „Спатканьне“ ў асобе Агаты абрысаваны новы тып жанчыны, у якой ужо выяўляецца сваё асабовае „я“, якая вызваляецца з-пад сямейнага ўціску бацькоў і сваё жыцьцё імкнецца пабудаваць згодна запатрабаваньняў свайго сэрца. З асаблівым замілаваньнем спыняецца пісьменьнік на абмалёўцы героічнага боку рэволюцыі. Так, у апавяданьні „Сымонка-інжынэр“ гэты героізм выступае ў сваім трагічным асьвятленьні: у барацьбе з белапалякамі гіне бацька і разам з ім гіне яго маленькі сынок, таксама захоплены рэволюцыйным настроем. Вобраз таленавітага маленькага хлопчыка Сымонкі трапна выяўляе тыповыя асаблівасьці дзіцячай псыхолёгіі з яе інстынктам насьледваньня дарослым; адначасна паказана, як рэволюцыйныя абставіны барацьбы надаюць гэтаму інстынкту сваю мэтаімкнёнасьць; тут мастацка прасочаны ўплыў рэволюцыі на дзіцячую псыхіку. Сымонка паступова заражаецца настроямі змаганьня. „Запала і ў яго чулую дзіцячую душу гарачае пачуцьцё крыўды і помсты да агульнага ворага. І з гэтага часу ў сваіх гульнях з дзяцьмі Сымонка перамяніў характар і выразнасьць дзеяў, ахрысьціўшы немцаў палякамі, а расійцаў чырвонаармейцамі. Кожны раз ішла бойка ў іх між двума гэтымі станамі. Сымонка заўсёды быў начальнікам чырвонаармейцаў. Ён чуў, як бацька цішком паведваў мацеры аб хуткім прыходзе чырвонаармейцаў у Ступы, і з нецярплівасьцю чакаў. Абы раніца, выходзіў з хаты на вуліцу, узлазіў на шуло і глядзеў на ўсход, ці ня ідуць чырвонаармейцы. Сымонка чакаў, што яны прынясуць яго