Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАЁЙ ПЕСЬНІ ДАЛІ ТОНЫ…

Маёй песьні далі тоны
Мукаў стоны,
Што заўсёды пры рабоце
У смуродзе ды ў духоце
Вылівала маё сэрца.

Маёй веры дало сілы,
Што давіла
Маю душу бясьсьціханьня —
Бесканечнае змаганьне
Барацьба за шчасьце й долю.

Далі гарт маёй надзеі
Злыя дзеі,
Што гадамі прада мною
Бесканечнай чарадою
Разьбіваліся у шчэпы
Аб спрачаньня майго скрепы.

Мая песьня, мая вера
І мая надзея, —
З вамі йду я поўным ходам
Ў тыя дзьверы,
Дзе ліхтарня міргацее
Прад свабодай.

Харкаў, 1919