Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ХАЦЕЎ-БЫ ПЯЯЦЬ…

Я хацеў бы пяяць,
Як пяе
Цёмны бор непагодаю,
Каб вакол абуджаць
Зыкам песьні свае,
Хто ня кінуў ‘шчэ спаць
Пад нядоляй-нягодаю.
Я хацеў-бы палаць,
Як палае
Бліскавіца між хмарамі,
Каб агні запаляць,
Дзе ‘шчэ цемра вітае
Над зямлёй, над абшарамі.
Я хацеў-бы гусьці,
Як гудзе
Вецер буры-навалы узьнятае.
Каб нашчэнт разьнясьці
Па лясок, па вадзе
Панства долі нядолі заклятае.
Я хацеў-бы ўладаць
Хоць бы мігам адным
Непакорнай, магутнаю сілаю,
Каб змагчы, зруйнаваць
Ўсё ліхое вакол
І ужыць шчасьце над гэтай магілаю.

Харкаў, 1919