Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І толькі ўзьнялася гульня іх разьвівая,
Як раптам сапнула вятрыска бурлівае
І з неба пагнала ўсьцяж хмары цямлівыя
Дзесьці далёка, за бор —
Сонцу даючы прастор.

І сьледам за цем‘ю хутчэй паказалася
Праменьне, што ў небе за хмарай хавалася,
І мігам з зямлёю халоднай зьвянчалася, —
Ў песьнях і неба, і дол
Развым жыцьцём забурліла вакол.

А сэрца, спаткаўшыся з хуткаю зьменаю
Зьмярцьвеласьць сагнала пакутную, пленную,
Забілася радасьцю соладка-пеннаю,
Чуючы голасны воклічны: „Устань!
Ўсё, што жыве, аддаць сонцу вітань!“

Капыль, 1910

|}