Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БАЧЫЎ Я…

Я бачыў, як хмары на небе зьбіраліся,
Як з кожнай часінай яны пагушчаліся,
Цямлівасьцю сажы хутчэй фарбаваліся,
Й шпарка кудысьці плылі,
Сеючы цем па зямлі.

Бліскучае сонца пад імі закрылася,
Заслонаю, здэцца, вакол зачынілася
Усё, што хоць каліва сьветлым зарылася,
Стухла і зьнікла нашчэнт!
Жудасным быў той мамэнт!

Прагучае сэрца ў грудзёх патрывожаных
Як-бы скамянеўшы, або пераможана
Замерлым маўчала, жудою абложана;
Думкі снавалі весь час —
Бачучы страшны абраз.

Усё, што ад сонца па шчэлях хавалася,
Уцехаю бурнай сьвятошняй вабралася
І раптам у купу адну пазьляталася
Сьвята сваё сьвяткаваць —
Зручны мамэнт карыстаць.