Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА НАДЗЕІ

Не пакінь ты, надзея, мяне,
На адну не пакінь ты хвіліну,
Дай глыбокаю вераю мне
У ўваскросшую верыць краіну.

Напаі маю душу віном
Нястрыманай яскравай свабоды
І кажы мне галосна аб том,
Што зазьле яна й для народу,

Які сілай панурлівых днёў
З няпрыветнаю доляй зьвянчаны…
Пой-жа песьні, надзея, мне, пой,
Аб ўваскросшай краіне каханай!

Капыль, 1912