Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/347

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не стрэлы — лучынкі,
Не стрэлы — пясок.
І спалохаўся князь,
Апусціў свой калчан.
— „Што рабіць, о, Пярун?“
Воўк раз‘юшаны лезе і лезе…
Бліжэй і бліжэй…
Зараз кінецца…
Вось…
Прытаіліся псы.
І зніклі кудысьці ўсе людзі.
І людзі, як псы,
І псы, нібы людзі.
Князь адзін.
Яго сіла адпала, як струп.
Яго сіла адпала, як дым.
Сам-на-сам.
І жалезную ляпу разявіў
Жалезны разгневаны воўк…
Князь за грудзі схапіўся
І…
Сон.
................
Расплюшчыў ён вочы. Ускочыў. Стаіць.
Цішыня.
Месяц ціха плыве
Залатым чаўнаком.
За хмарку сівую хаваецца ён.
І зноў…
А хмары — як туры,
А хмары — зубры,
А хмары — алені,
А хмары — як войска,
Як грозны атрад.
Месяц ціха плыве
Залатым чаўнаком.
Сон.
Дрэвы — людзі жывыя — шапочуць.