Нібы звонам звініць медзь па медзі.
І вуголлем блішчаць яго вочы агні.
Блізка воўк той стаіць —
Вось рукою падаць —
Мо‘ на крокаў на дзесяць ад князя.
Воўк завыў на заход,
Воўк завыў на усход,
І на поўдзень, на поўнач таксама.
І выццё — не выццё:
Праз жалезны, праз рог
Хтось крычаў,
Хтосьці зваў,
Пагражаў.
І водгулле-рэха з пагоркаў, далін
Стогалоссем зычэла, гучэла.
Воўк заляскаў зубамі.
Ў князя п‘яўкамі зрэнкі ўпіліся,
Праніклівы грозныя вочы.
Да гэтакіх позіркаў князь не прывык,
І князева сэрца зайшло хадыром,
Князева сэрца — як люты груган,
І князева сэрца — пажар.
Нацэліў свой лук на ваўка Гедымін,
Бо князь быў стральцом самым першым,
Бо князь быў стральцом самым трапным.
І стрэлы ляцелі,
I стрэлы гулі,
Не стрэлы — крылатыя змеі,
Не стрэлы — пагібель,
Не стрэлы — а смерць.
Нацэліцца ў грудзі — трапляе,
Нацэліцца ў карак — якраз,
Нацэліцца ў вока — туды.
І стрэлы, бы рой камароў,
Гулі і звінелі.
А воўк — хоць-бы што.
Не баіцца тых стрэл воўк жалезны.
Не стрэлы — а мухі,
Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/346
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная