Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/345

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І шацёрам закураным — ноч.
А вятры на гары, а вятры навакол
Баюць байкі далёкіх стагоддзяў:
Далёкіх стагоддзяў, што зніклі,
Далёкіх стагоддзяў, што прыдуць.
Выюць вятры.
Хто знае — мяцеж ці пакора
У сэрцы вятроў.
................
У той час:
Па дробных хацінках ля сіняй Віллі
Не бярэ нешта сон ратаёў,
Што кормяць і князя і слугаў яго,
Што плачуць з чыншоў і падаткаў.
Адляцеў ад іх сон лёгкай птушкай,
Лебядзіным пяром ён панёсся
На сініх хрыбтах вейна-хвойных вятроў.
„Князь тут блізка цяпер —
Не да сна.
Князь тут блізка цяпер —
Што рабіць?“
Спалох. Неспакой.
„Дзе схавацца?“
................
У той час:
У дубовым гушчары палае агонь.
Жрацы падліваюць жывіцы-смалы,
Вандалоткі кладуць хварасціну,
Пахучыя зёлкі у вогнішчы —
У чэсць Перуну, у пашану,
На славу князям і харомам,
На страх паспалітаму люду.
У сяродку, як сонца, агонь.
Ноч цемрыць цямней навакол.
................
І князь бачыць сон.
Князь глядзіць, што за цуд:
Воўк жалезны стаіць,
Б‘е хвастом па бакох,