Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Незнаёмы ўзгорак,
Дрэвы навакол.
Нехта лес сячэ тут, —
Свежых шмат сукоў.

Хлопчык-пастушок
Маленечкі, з трубою,
Пугай ляск і ляск
Над самай галавою.

Некалькі авечак
І кароўкі дзве,
Маці да хлапчыны
Потайкам ідзе.

Ад яго нясе
Малы кавалак хлеба,
Свой загад малой:
„Еш, бо есці трэба!“

„Уй, як смачна“, — кажа
Дзеўчынка ў адказ.
Нават забывае
Страх на гэты раз.

Над кустом лазовым
Жаўранак звініць.
Сумна, жаласліва:
„Цырлі-цырлі-ніць“.

VI

Ззянне жоўтае ад дрэваў,
Ад пажоўклых ад лістоў.
Серабрыцца рэчка злева,
А насупраць — шэпт кустоў.

Скупа лес прыгрэты сонцам.
Вунь гаёчкі, як сады.
Мы ідзем у нейкай гонцы.
Мы — „праклятыя жыды“…