Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гараць сняжынкі кволыя
І гаснуць на зямлі.
Хвіліны невясёлыя
У сэрца заплылі.

Вільготнаю лучынаю
Дымяць мае гады.
А дзверы ўсе зачынены,
Куды ісці, куды?

Пад гурбамі-заховамі
Жыву і не жыву.
Хачу чагосьці новага —
Парву ланцуг, парву.

Пасадзец, 1910 г.