Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА БАЛОЦЕ

Вея слепіць абшар на шырокім балоце.
Нібы парусы ў моры, бялеюць стагі.
Пушча стогне, звініць у трывожнай самоце.
І едуць на рум вазакі.

Гурба скача, як конь, лезе злосным мядзведзем,
Гурба валіцца, ляжа, як п‘яны ўначы.
Уздагон вазакам нехта весела едзе, —
То купчык на санках імчыць.

Адзінока стаю і чакаю пад хвояй:
Можа снежная вея раптоўна засне.
Хвоя лапай дрыжыць над маёй галавою,
Наводзіць тугу на мяне.

Пасадзец, 1909 г.