ЗІМНІК
(пейзаж)
Па зімніку проста Ідзеш да ракі. Сівеюць усюды Карчы і сукі.
Завалены снегам Абшары балот. На белых разлогах Лаза, нібы дрот.
Альшэўнік без лісцяў Задумны такі; Галіны, як жылы, Плятуцца ў кручкі.
Блішчыць палітура Па гладзі зямлі. І гурбы-мядзведзі Шыр-даль абляглі.
Замёрзла зыбуха, Застыгла дрыгва. Прытоптаны к нізу Чарот і трава.