Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хай тысячы людзей вязуць сюды каменне,
На многа вёрст вакол хай пойдзе грук і стук.
Лапаты заблішчаць пад гранне светаценяў,
Адзене шлях стары магутны гулкі брук.

Абапал ля канаў зялёныя прысады
Хай лічаць тут вярсты па сто, па сто, па сто.
На радасць для людзей тут пойдуць доўгім радам
На мякка-пругкіх шынах срэбныя аўто.

*

О, хочацца скарэй забыць сляды стагоддзяў,
Пад спевы яркіх дзён забыць жуду гразі.
Хай новы кліча шлях ў адноўленай прыродзе,
Бы ў яркі сакавік зялёны кліч азім.

Менск, 1922 г.

|}