Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На горне душы першы верш я каваў,
Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
І сэрца свой боль гаварыла…

На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заарай,
І слёзы туманілі вока…

Пасадзец, 1909 г.