Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адняўшы ногі, Бог наградзіў яго тым, што даў яму надта цікавы розум і здатные да ўсяго рукі. На што, бывала, кульгавы не гляне сваім вокам, — усё сам зробіць, і не магло знайсьціся у гаспадарцы такога дзела, катораго-б ён не абмысьліў, як трэба, і не справіў.

Жанкам Раман гастрыў нажэ, шыў чаравікі, вязаў бёрды; мужчынам галіў бароды, кляпаў косы, правіў хамуты, падпраўляў старые боты і рабіў шмат чаго іншаго.

Апрыч здольнасьці да ўсякаго майстэрства, Раман ешчэ і пісьменны быў: ён добра умеў чытаць друк па-польску і па-руску, разбіраў скорапісь і мог нават распісацца за неграматнаго.

Усякі будзенны дзень Раман уставаў да сьвету і с пацерамі прынімаўся за работу: рэзаў на кускі калінавые кіі, шчэпаў іх на дранічкі, стругаў трасьцё і вязаў бёрды, або з старых халяў шыў каму-небудзь башмакі, ці падшываў лапці. Вечарамі, дакончыўшы сваю работу, Раман памагаў жон-