Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кам братнім у іх рабоці: чысьціў бульбу, крышыў капусту, малоў семянё, або забаўляў плакаўшых дзяцей, каторых надта любіў і шкадаваў.

Не даваў сабе Раман спачынку і ў сьвята. Устаўшы с пасьцелі раненька, ён па заведзенаму звычаю перш галіўся, потым умываўся і пачынаў маліцца. Маліўся доўга, набожна і з жалем вымаўляючы кожнае слово; а, дакончыўшы маліцца, моцна біў сябе ў грудзі кулаком, кажучы: „Божэ Вялікі! адпусьці мне цяжкіе грахі, як вольные, так і ня вольные… Ці словам, ці дзелам, ці памышленьнем саграшыў проціў Цябе, Божэ з высокасьці, — злітуйся нада мною грэшным і атрусьці мае цяжкіе віны“…

Слухаючы з боку гэты набожны лямэнт, здавалося, што Раман на сваей душы мае нейкі цяжкі грэх, што ён, можэ, забіў каго, або дапусьціў сябе да якой-нібудзь вялікай распусты. Але ўсім ведама было, што Раман ніўчым не