Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кульгавы дзядзька Раман.

(Беларускіе тыпы).

Ці зналі вы майго кульгаваго дзядзьку Рамана?

Не, вы яго ня зналі… С пісьменных, яго ніхто ня знаў; але простые, цёмные людзі усе добра яго зналі.

Ён жыў у канцы села Збочнаго у маленькай, запаўшай у зямлю па самые вокны хатцы. Жыў не адзін, а з сваімі двума стрыечнымі братамі, з іх жонкамі і дзяцьмі. Аб тым, каб жаніцца самому і абзавясьціся сваім гняздом. Раман ніколі і ня думаў. Дый якая-б дурная кабета за яго пайшла, калі ён зусім ня меў ног і не хадзіў па зямлі, як другіе людзі, а поўзаў, за што і празвалі яго паўзуном. Ногі у Рамана адняліся ешчэ у дзецтве ад неякай ліхой хваробы.