Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сярдзіты быў, у бацьку ўдаўся. Як пачне каго біць, аж заходзіц- ўвесь. Але, мае вы кветачкі, да маладой пані нашай чужы пан хадзіў. І лісты ей пісаў. Лісты яна мне хаваць давала, бо непісьменная я, сама не прачытаю і людзём не пакажу. Дужа верыла мне. Вельмі яе любілі ўсе. Адна наша заступніца яна была. Бывала, за кожнаго апошняго мужыка у пана ў нагах поўзаець. Вось раз нарыхтаваўся пан вечэрам у госьці. А лякай Навум і кажэ мне: „Глядзі, нянька, я не я буду, калі сягоньня дзесяці рублёў не зараблю“. Паехалі. Да пані госць прыйшоў. Сідзяць гэта яны ў дваіх, размаўляюць. А Навум, ад’ехаўшы колькі вёрст, і кажэ пану: „Нам бы, паночэк, цяпер да дому звертацца, паглядзець-бы, як у нас вечары спраўляюцца“. Вярнуўся пан зьвер-зьверэм. Начыньне ўсё перабіў. А госць патрапіў такі неяк уцячы. Чую я с каморкі, як пан завінуўся. Ну, думаю, прыйшла наша гадзіна пакаянная. Па-